| |
|
|
|
 |
|
 |
| |
|
|
| старонкі: 1 2 3 |
|
новы карпаратыўны сеціўны весьнік з карцінкамі студыі двойчы дызайну «Адліга» |
|
КОНКУРС НА МІЛЬЁН. НАВОДЗІМ І ПАДВОДЗІМ |
Як і абяцалі, наводзім кампэтэнтныя органы і падводзім вынікі конкурсу на дызайн міліёна. Нашая маст.рада правяла ў пякельных дэбатах цэлыя два працоўныя дні і 0,75 працоўнай ночы.
Густы, натуральна, разыйшліся. Але ў пэўным мы былі адзіныя – дызайн міліёна не стаў міліёнам дызайнаў, хатняе заданьне канкурсанты завалілі і самай кляснай работы нам не прадэманстравалі.
А можа нехта перахоплівае нашую электра-пошту?
Але ж некаторыя работы мы палічылі вартоўнымі. Вартоўнымі калі не стромкага друкарскага банкаўскага прыстасаваньня, дык як мінімум, вартоўнымі абяцаных фірмовых прызоў з закрамоў адлігаўскай
інтэрнэт-крамы AaaOoo.by.
Вось такі прэміяльна-уганаравальны чорт-ліст у нас атрымаўся:
— Праект товарыша Бум-Эрдэнэгійна Д. «Кастусь К.»
Уганароўваецца эсклюзыўным падарункавым камплектам афіГенна-мадыфікаваных адлігаўскіх вандалізмаў на паштоўках.
— Актуалізм таварыша Сашы Г. «Аграгарадок».
Узнагароджваецца рарытэтным адлігаўскім камплектам фотаэкспанатаў Wonderland на паштоўках.
— Цынізм і халодны разьлік таварыша Владзіміра П. «Мільён крамлёў».
Узнагароджваецца памятнай саколкай «Z яшчэ вернецца».
— Галівудскі размах таварыша А.К. у праекце «Ён».
Узнагароджваецца клёвым памятным складным зэдлікам для камфортнага сядзеньня «Лакі Сракі».
— Душэўны сац.рэалізм таварыша Артура Р. «Беня Ф.»
Уганарозваецца шматфункцыйным адлігаўскім натхняльнікам «United Colors od Belarus».
|
|
|
Дзякуй усім канкурсантам!
А згаданых вышэй таварышаў мы папросім застацца й выйсьці з намі на сувязь!
|

Дарагая рэдакцыя:
студыя «Адліга», 1998–2012, © Мёнск. Пі-яр вітаецца.
|
|
 |
|
Студия дизайна, рекламы и дизайна Adliga (Адлига 100 дизайн).
Since 1998 и хоть бы хны. Минский офис: пр-т Независимости 37А, 220005, Минск. Тело-факс: (+ 375 17) 286-30-39. Мыльце: adliga@adliga.com.
Интернет-магазин адлиговских дизайнов и предметов почитания: AaaOoo.by.
Кофе, переговоры: шоЎрум. Мы есть на facebook,
livejournal, twitter,
vkontakte, plus.google |
|
 |
|
|
|